8 сен 2019
Светлая справа светлага чалавека: як ствараўся “Мотольски словник”
Летам 2018 года Моталь атрымаў уласны слоўнік. Ці шмат вёсак у нашай краіне могуць такім пахваліцца? З’ява, безумоўна, радасная, але папярэднічалі ёй сумныя падзеі: аўтар кнігі Дзмітрый Кульбеда трагічна загінуў у верасні 2017 года. На той момант яму было 28 гадоў. Слоўнік выдалі маці Дзімы Марыя Кульбеда, яго хросная маці Ала Скашчук і блізкі сябар, старшыня Украінскага навукова-педагагічнага саюза «Берагіня» Віктар Місіюк. Як ішла праца над знакавай для Моталя кнігай, у якіх гарадах слоўнік ужо быў прэзентаваны і дзе яго чакаюць зараз, а таксама як гэты праект будзе развівацца далей – чытайце ў нашым матэрыяле.